Не прэтэндую ні на якія тытулы, не прэтэндую на аб'ектыўнасць. Усе мае рэцэнзіі асабліва суб'ектыўныя і могуць кардынальна адрознівацца ад рэальнасці. Пішу не толькі пра свежыя рэлізы, але і пра старыя, выбарачна толькі пра тыя, што выклікаюць у мяне нейкія эмоцыі. З цягам часу маё стаўленне да таго ці іншага артыста могуць мяняцца ў залежнасці ад абставін якія склаліся ў гэты перыяд часу. Таксама артыкулы могуць дапаўняцца, рэдагавацца. Пішу для сябе і ў вольны час, таму не ведаю як часта будзе аднаўляцца сайт з гэтай прычыны не здзіўляйцеся калі будуць пэўныя перарывы. Яшчэ прымаю вашыя белмоўныя рэлізы ў электронным выглядзе для рэцэнзавання, яны павінны быць адэкватна аформленыя з прапісанымі мета тэгамі. Звяртацца ў , або ў каментары
Ніхто напэўна не робіць беларускую музыку, так па беларуску як робіць гэта Алег Хаменка, лідэр модэрн-фальк гурта «Палац». Выдатны спеў пад акустычную гітару жалліва, і пранізліва, як мяркуе атмасфэра канцэрта. Нельга сказаць, што Алег Хаменка валодае прывабнай знешнасцю альбо, што відэа ўдала знята і наторкана цікавасцямі, але гэтае відэа хочацца глядзець зноў. {Чытаць далей}
Калі пераслухоўваю песні гурта "Нейра Дзюбель", незнарок ў памяці ўсплывае адзін фотаздымак, які я ўбачыў яшчэ ў жніўні. І каб ачысціць свой мозг і нарэшце пазбавіцца ад гэтых насланняў і асацыяцыяў я мушу пра гэта напісаць. Спадзяюся дапаможа.
{Чытаць далей}
Земфіра - было першае што прыйшло ў галаву пасля праслухоўвання першых секунд "Гадзіннік"а. 17 гадоў - узрост перайманняў і шуканняў, таму Паліне гэта даравальна, але з умовай, што з развіццём музычнай кар'еры яна прыйдзе да чагосьці свайго, бо голас ёсць, але пакуль чужы. І няўжо ў Польшчы на "Бардаўскай восені" не ведаюць башкірку, копіяй якой з'яўляецца Паліна.
Нічога раней не чуў пра русалак, як пра маладых, аголеных або апранутых у белае адзеньне, дзяўчатках ахоўніцах збажыны. Але менавіта пра гэта сцвярджаюць аўтары відэапрацы. Нічога ня чуў, але пры праглядзе вельмі добра ўсваеасабляецца вобраз нівы, як вобраз залатога мора, а дзяўчыну са збожжавымі бровамі і валасамі-каласамі выдатна ўяўляем як русалку ахоўніцу, ях дух гэтага самага мора. І робіцца вельмі шкада, што аўтары палічылі неабходным абраць выяву дзяўчыны ў белым адзенні, а не першы варыянт.
{Чытаць далей}
Не гледзячы на пераважна станоўчыя каментары слухачоў да гэтага відэа, у мяне ёсць сваё стаўленне да гэтай працы. Безумоўна верш Янкі Купалы не падлягае крытыцы, за даўніной. Але да відэа Міхалка ёсць некалькі прэтэнзіяў. Дзеянне адбываецца ў шэрых і халодных засьценках, дзе апынуліся адразу і селянін і гарадскі пралетар і адзін з інтэлігентаў, гэтыя муры хутка збіраюць ўсе праслойкі насельніцтва ў сваіх абдоймах. Кліп зроблены ў стылістыцы тэатральнай пастаноўкі, наўмысна або выпадкова невядома, але выглядае гэта не вельмі дарэчна.
{Чытаць далей}
Заўсёды прыемна чуць прыгожы беларускі жаночы голас, а калі ён яшчэ суправаджаецца выдатным музычным гатункам, тады проста са смакам успрымаеш гэтую ежу. Нешта такое старое, старое, што можна было б пачуць у дзяцінстве ад бабулек твар якіх абсыпаны маршчынамі толькі ў маладым голасе ў спалучэнні з сучаснай электроннай музыкай і напевамі.
{Чытаць далей}
Не думайце, што я буду пісаць толькі пра рэп, зусім хутка буду пісаць і пра нармалёвую музыку, але пакуль што давайце ўсё ж разбярэмся хоць крыху з гэтым напрамкам. Калі я ўпершыню пачуў гэты трэк, то падумаў, што патрапіў ў часавую варонку і апынуўся напачатку 2000-х, або пра тое, што гэта проста стары запіс тых часоў. Усё ў духу тых гадоў, незадумны сінтэзатарны сэмпл і звычайны біт, гэта ўсё, што неабходна для беларускага алдскула.
{Чытаць далей}